На Маладзечаншчыне 23-гадовы слесар загінуў ад трактарнага кола
29.12.2016 18:11
—
Разное
|
![]() Фота: avito.st Каля вёскі Капачы Маладзечанскага раёна на будаўніцтве свінафермы загінуў 23-гадовы слесар. Трагедыя адбылася 27 снежня. Як піша, на будаўніцтва прывезлі кола, каб паставіць яго на каток, які выкарыстоўваецца ў будаўнічых работах. Кола даставілі на грузавой машыне з маніпулятарам. У машыне акрамя кіроўцы быў малады слесар. Па словах старшага следчага Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Юрыя Багушэвіча, слесар залез у кузаў, прычапіў кола да маніпулятара і злез на зямлю. Падчас разгрузкі кола сарвалася, адскочыла ад борта машыны і трапіла ў слесара. рабочы загінуў на месцы ад шматлікіх пераломаў і пашкоджанняў унутраных органаў. Паведамляецца, што малады чалавек быў цвярозы: алкаголю ў яго крыві не выявілі. Ён быў ураджэнцам Магілёўшчыны, жыў у Заслаўі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: avito.st Каля вёскі Капачы Маладзечанскага раёна на будаўніцтве свінафермы загінуў 23-гадовы слесар. Трагедыя адбылася 27 снежня. Як піша "Рэгіянальная газета",...
|
|