На пажары ў Мазыры выратавалі 39-гадовую жанчыну (фота). 21.by

На пажары ў Мазыры выратавалі 39-гадовую жанчыну (фота)

30.12.2016 12:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

У ноч на 30 снежня, у 00.45, мазырскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар у шматкватэрным жылым доме на вуліцы Пралетарскай.

На месцы выкліку ратавальнікі пабачылі, што з кватэры на другім паверсе ішоў дым, паведамляе сайт МНС.

Звяно газадымаахоўнай службы правяло разведку і каля ўваходу ў пакой знайшло і ўратавала 39-гадовую гаспадыню кватэры. Жанчына была шпіталізаваная з атручэннем прадуктамі гарэння. З кватэраў на вышэйшых паверхах ратавальнікі эвакуявалі 15 чалавек.

Агонь знішчыў маёмасць у пакоі, ад яго закураныя сцены і столь.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У ноч на 30 снежня, у 00.45, мазырскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар у шматкватэрным жылым доме на вуліцы Пралетарскай. На месцы выкліку ратавальнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика