Жыхар Гомеля за крадзяжы і згвалтаванні асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі
30.12.2016 21:46
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У чацвер, 29 снежня, суд Цэнтральнага раёна Гомеля агучыў прысуд у дачыненні да 23-гадовага мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ў шэрагу злачынстваў (у крадзяжы, згвалтаванні і гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару). Па сукупнасці злачынстваў малады чалавек пакараны 10 гадамі пазбаўлення волі, інфармуе Вядома, што згвалтаванне і гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару былі ўчынены ў траўні сёлета. Пацярпелая — 45-гадовая жанчына, з якой абвінавачваны пазнаёміўся ў дзень учынення злачынства. У жыхара абласнога цэнтра гэта сёмая судзімасць. Адзначаецца, што ён са школьнай лавы часта трапляў у поле зроку праваахоўнікаў, адбываў пакаранне за маёмасныя злачынствы ў калоніі для непаўналетніх. Пасля чарговага адбыцця пакарання малады чалавек выйшаў на волю 25 сакавіка 2016-га, але надоўга там не затрымаўся. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У чацвер, 29 снежня, суд Цэнтральнага раёна Гомеля агучыў прысуд у дачыненні да 23-гадовага мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ў...
|
|