Жыхароў Шклоўскага раёна асудзілі за шэраг асабліва цяжкіх злачынстваў
03.01.2017 13:12
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by Траіх жыхароў Шклоўскага раёна асудзілі за здзяйсненне шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў. Яны трапілі ў поле зроку праваахоўнікаў пасля таго, як у лютым 2015 года адбылося здарэнне ў вёсцы Вялікія Аўчыненкі. Там падчас тушэння пажару знайшлі труп гаспадара дома. Высветлілася, што ён быў забіты. Міліцыя пазней выйшла на след дваіх мясцовых жыхароў (1989-га і 1990-га гадоў нараджэння), якія раней ужо траплялі за краты. Мужчыны прызналіся ў здзейсненым. Падчас расследавання стала вядома, што адзін з абвіначаваных мае дачыненне да забойства мясцовай жыхаркі (1986 года нараджэння), якая знаходзілася ў вышуку як зніклая без вестак. Цела яе знайшлі ў склепе, які знаходзіцца на тэрыторыі спаленага дома. Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты мужчына 1968 года нараджэння, які ведаў пра забойства жанчыны і дапамог сябру схаваць яе цела. Магілёўскі абласны суд адправіў яго за краты на 1,5 гады. Што да першых двух мужчын, то яны пакараныя 25 і 20 гадамі пазбаўлення волі кожны. Прысуд яшчэ не набыў законнай сілы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Траіх жыхароў Шклоўскага раёна асудзілі за здзяйсненне шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў. Яны трапілі ў поле зроку праваахоўнікаў пасля таго, як у...
|
|