Кіроўцу маршруткі, якая перакулілася ў Полацкім раёне, пакаралі. 21.by

Кіроўцу маршруткі, якая перакулілася ў Полацкім раёне, пакаралі

03.01.2017 13:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: vk.com/2gorodaby

Кіроўцу маршруткі, якая перакулілася ў Полацкім раёне, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, праводзіцца праверка. Пра гэта БЕЛТА паведаміў прадстаўнік ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Як інфармавала Еўрарадыё, увечары 2 студзеня мікрааўтобус, які з 16 пасажырамі ехаў з Наваполацка ў Полацк, занесла, і ён сутыкнуўся з прыпаркаваным пазадарожнікам (аўтамабіль зламаўся, яго кіроўца шукаў дапамогу). Маршрутка перакулілася на правы бок. Супрацоўнікі ДАІ аказаліся побач і дапамаглі пасажырам выбрацца з мікрааўтобуса праз дзверы кіроўцы. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: vk.com/2gorodaby Кіроўцу маршруткі, якая перакулілася ў Полацкім раёне, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, праводзіцца праверка. Пра гэта БЕЛТА паведаміў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика