У выходныя ў Беларусі абяцаюць маразы да мінус 32 градусаў. 21.by

У выходныя ў Беларусі абяцаюць маразы да мінус 32 градусаў

05.01.2017 14:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: кадр з серыяла "Гульня тронаў"

У бліжэйшыя выходныя ў некаторых раёнах Беларусі тэмпература можа панізіцца ажно да -32 градусаў. Такі прагноз Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды перадае БЕЛТА.

У ноч на 6 студзеня на Віцебшчыне чакаюцца маразы да 25-26 градусаў. У сувязі з гэтым метэаролагі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Наступная ноч, з 7-га на 8 студзеня, будзе яшчэ халаднейшай — па ўсёй тэрыторыі краіны будзе 25-27 градусаў ніжэй за нуль. Па паўночным захадзе Беларусі пры праясненнях прагназуюць да -28...-32 градусаў.

У пятніцу, 6 студзеня, сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць. Па паўднёва-ўсходняй частцы краіны чакаецца кароткачасовы снег, магчымая слабая мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Па прагнозах будзе паўночны вецер хуткасцю 5-10 метраў за секунду, у паўднёва-ўсходніх раёнах яго парывы складуць ​​да 14 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 19 да 24 градусаў марозу, па Віцебшчыне чакаецца 25-26 градусаў ніжэй за нуль, удзень — ад -16 да -22. Найбольш цёпла будзе па паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі: там на працягу сутак чакаецца -13...-18 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: кадр з серыяла "Гульня тронаў" У бліжэйшыя выходныя ў некаторых раёнах Беларусі тэмпература можа панізіцца ажно да -32 градусаў. Такі прагноз...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика