У Жлобінскім раёне скрадзены аўтамабіль знайшлі ў стозе сена. 21.by

У Жлобінскім раёне скрадзены аўтамабіль знайшлі ў стозе сена

05.01.2017 17:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Жлобінскім раёне скрадзены аўтамабіль знайшлі ў стозе сена. Гэтая крымінальная гісторыя пачалася з таго, што 24-гадовы гаспадар "ВАЗ-21093" ехаў да сваіх знаёмых у вёску Прыбудак. Па дарозе легкавік зламаўся і мужчына пайшоў пешшу. У гасцях ён весела бавіў час, аж пакуль яго не знайшлі міліцыянеры — раней ён учыніў дробнае хуліганства. У выніку мужчына суткі правёў пад адміністрацыйным арыштам. А калі выйшаў на волю, сваю машыну не знайшоў ды звярнуўся ў міліцыю.

Як інфармуе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, праваахоўнікі пайшлі па слядах — на зямлі было відаць, што машыну цягнулі ў бок невялікай вёскі. Аўтамабіль знайшоўся на падворку пенсіянерка, ён быў схаваны ў стозе сену. Гаспадар дома сам здзівіўся такой знаходцы. Паводле слоў мужчыны, да яго заязджалі пляменнік з сябрам, жыхары Жлобіна. Калі праваахоўнікі іх адшукалі, гараджане прызналіся ў здзейсненым злачынстве. У сваё апраўданне яны сказалі, што ледзь не сутыкнуліся з кінутым аўтамабілем, калі самі ехалі на легкавіку. І вырашылі пакараць яго гаспадара, схаваўшы машыну. У іх адносінах распачалі крымінальную справу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Жлобінскім раёне скрадзены аўтамабіль знайшлі ў стозе сена. Гэтая крымінальная гісторыя пачалася з таго, што 24-гадовы гаспадар "ВАЗ-21093" ехаў да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика