Падача цяпла і гарачай вады ў Праўдзінскім цалкам адноўленая
07.01.2017 16:00
—
Разное
|
Працы па аднаўленні цепла- і гарачага водазабеспячэння ў пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна завяршыліся. Пра гэта Усе працы па ліквідацыі аварыі на трубаправодзе завяршыліся ў 12.00 суботы. Нагадаем, што прарыў трубы здарыўся ў пятніцу ў другой палове дня — без цяпла і гарачай вады засталіся 45 жылых шматкватэрных дамоў, а таксама шэраг сацыяльных аб’ектаў, сярод якіх дзіцячы садок і лякарня. Пасля паўночы пашкоджаны ўчастак трубы замянілі і пачалі падаваць у сістэму цепланосьбіты, але па стане на 6.00 суботы без гарачай вады і цяпла заставаліся яшчэ 35 шматкватэрных дамоў, дзе жывуць 1400 чалавек. Прарыў цеплатрасы адбыўся і ў вёсцы Пятроўшчына Маладзечанскага раёна, дзе без ацяплення засталіся 13 прыватных і адзін шматкватэрны дом. Там па стане на 12.00 суботы завяршаліся працы па ліквідацыі аварыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працы па аднаўленні цепла- і гарачага водазабеспячэння ў пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна завяршыліся. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на прэс-службу...
|
|