Колькі людзей паглядзелі незалежны "ПартыZан-фільм" Андрэя Курэйчыка?. 21.by

Колькі людзей паглядзелі незалежны "ПартыZан-фільм" Андрэя Курэйчыка?

07.01.2017 16:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кадр з "ПартыZан-фільма"

2016 год культуры, абвешчаны беларускімі ўладамі, неспадзявана скончыўся гучнай прэм'ерай прыватнага фільма — навагодняй камедыі Андрэя Курэйчыка і Сяргея Дзмітрэнкі "ПартыZан-фільм". З 29 снежня стужка, зробленая ў творчым аб'яднанні BezBuslouArts, ішла ў 9 мінскіх кінатэатрах. Гэта "Масква", дзе адбыліся прэм'ерныя паказы, а таксама "Аўрора", "Беларусь", "Камсамолец" і "Мір" (усе належаць да сеткі "Кінавідэапраката"), два залы Silver Screen ды "FALCON CLUB Буцік Кіно".

"Чакалі правалу, але перыядычна залы былі даволі поўныя"

Сапрадзюсар і кампазітар фільма Дзмітрый Фрыга распавёў Еўрарадыё, што за першы week-end праката камедыю паглядзела 3,5 тысячы гледачоў, а агульная сума збораў склала каля 18 тысяч рублёў (крыху меней за $9 тысяч). Гэта не нашмат менш за зборы пафаснага расійскага фільма "Вікінг": пры бюджэце ў $21 млн ён сабраў у Мінску 25 тысяч рублёў ($12,5 тысяч), а паглядзела яго 9152 чалавек.

У пяці кінатэатрах мінскага "Кінавідэапраката" за першы ўік-энд "ПартыZан-фільм" Андрэя Курэйчыка паглядзела каля тысячы чалавек. Вольгу Багавараву, начальніка аддзела рэпертуарнага планавання і прагназавання "Кінавідэапраката", гэтая лічба не здзіўляе. "Кіно на аматара, кіно як кіно. Не самае бліскучае, затое "партызанскае", — жартуе чыноўніца. — А зборы капеечныя, што тут казаць. За чатыры дні, то бок за першы ўік-энд фільм паглядзела 1107 гледачоў. Квіткі па 5 рублёў — самі разумееце, зборы зусім невялікія".

Зараз "Кінавідэапракат" у чаканні новай карціны ад кінастудыі "Беларусьфільм", кажа Вольга Багаварава. Яна будзе называцца "Сляды на вадзе" і выйдзе да 100-годдзя беларускай міліцыі. Вось гэта, відаць, будзе кіно!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з "ПартыZан-фільма" 2016 год культуры, абвешчаны беларускімі ўладамі, неспадзявана скончыўся гучнай прэм'ерай прыватнага фільма — навагодняй камедыі Андрэя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика