У Мінску BMW X5 вылецеў з дарогі і захрас паміж слупом і плотам (фота). 21.by

У Мінску BMW X5 вылецеў з дарогі і захрас паміж слупом і плотам (фота)

12.01.2017 18:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ Кастрычніцкага раёна Мінска

Незвычайную карцінку маглі бачыць мінчукі 12 студзеня на вуліцы Вірскай у Кастрычніцкім раёне сталіцы. Аўтамабіль BMW X5 захрас паміж слупом і бетонным плотам. Прычым пры здарэнні былі пашкоджаныя і абодва бакі аўтамабіля, і бетонны плот, піша onliner.by.

52-гадовы кіроўца ехаў па вуліцы Вірскай з боку Брылеўскай у напрамку вуліцы Казінца. Мужчына ехаў у крайняй правай паласе. Супрацоўнікі ДАІ мяркуюць, што кіроўца не ўлічыў ўмовы надвор'я і няправільна выбраў хуткасць. У выніку аўтамабіль проста ўляцеў у прамежак між плотам і слупом.

Вядома, што пацярпелых пры інцыдэнце няма. Дарэчы, кіроўца быў цвярозы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Кастрычніцкага раёна Мінска Незвычайную карцінку маглі бачыць мінчукі 12 студзеня на вуліцы Вірскай у Кастрычніцкім раёне сталіцы. Аўтамабіль BMW X5...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика