У Брэсце падлетак абстраляў аўтобус з пнеўматычнага пісталета. Здарэнне адбылося ўвечары 25 студзеня ў мікрараёне Вулька. Было пашкоджанае бакавое шкло.
Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Дучэнка, да праваахоўнікаў звярнуўся кіроўца рэйсавага аўтобуса МАЗ 12-га маршрута, які і распавёў пра стральбу. Міліцыя пачала пошук зламысніка і знайшла яго, ім аказаўся 14-гадовы школьнік. Пнеўматычны пісталет у падлетка забралі, праводзіцца праверка.
Фота: Мінск-навіны У Брэсце падлетак абстраляў аўтобус з пнеўматычнага пісталета. Здарэнне адбылося ўвечары 25 студзеня ў мікрараёне Вулька. Было пашкоджанае...