У Мазырскім раёне мужчына спрабаваў выдаць крадзенае парася за сабаку
06.02.2017 22:46
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. У Мазырскім раёне міліцыянеры затрымалі мужчыну, які скраў парася і выдаваў яго за... сабаку. Як інфармуе , здарэнне адбылося 5 лютага. Вечарам нарад ДАІ Мазырскага РАУС патруляваў вёску Прудок. Увагу праваахоўнікаў прыцягнуў мужчына, які няўпэўнена ішоў па абочыне і цягнуў за сабой санкі з мяхом. Невядомы, які быў у стане алкагольнага ап'янення, на пытанне, што цягне, адказаў: "сабаку". Але ў гэты момант той стаў варушыцца і рохкаць. Міліцыянеры развязалі мех і пабачылі в'етнамскае парася. Мужчыну затрымалі, ён прызнаўся, што, нібыта, жывёла ляжала на дарозе і ён вырашыў узяць яе з сабой, "каб не замерзла". Уладальніка жывёлы хутка знайшлі. Па словах 45-гадовага мужчыны, у яго хляве былі дзве в'етнамскія свінні (і ён не заўважыў, што знікла адна з іх). Зламыснік забраў меншую з іх. Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу. Падазраваны раней быў судзімы за крадзеж. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Мазырскім раёне міліцыянеры затрымалі мужчыну, які скраў парася і выдаваў яго за... сабаку. Як інфармуе БелаПАН, здарэнне адбылося 5 лютага....
|
|