У Гомелі патрульны аўтамабіль ДАІ ўехаў у "Фольксваген". 21.by

У Гомелі патрульны аўтамабіль ДАІ ўехаў у "Фольксваген"

15.02.2017 12:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: abw.by

Несвяточным атрымалася 14 лютага для сям'і гамельчукоў: у іх "Фальксваген Шаран" урэзаўся патрульны аўтамабіль ДАІ. Як піша сайт abw.by, ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліцаў Фядзюнінскага і Савецкай, недалёка ад будынка ДАІ.

У "Фальксвагене" былі тры чалавекі, у тым ліку дзіця. Удзельніца здарэння Жанна Лашкевіч распавяла, што ехала ў аўто з сынам і ўнучкай. "Спыніліся на чырвоны сігнал светлафора, і раптам нечакана — хлапок мне па галаве. Трохі ў вачах пацямнела, потым адпусціла, і праз некалькі секунд мой сын кажа, што ў нас уехала машына ДАІ. Было усё вельмі хутка і нечакана", — паведаміла жанчына.

Па яе словах, у патрульнай машыне было пяць маладых інспектараў ДАІ. Пры гэтым ніхто з іх не выклікаў "хуткую" і нават не папрасіў прабачэння. Медыкаў выклікаў толькі праз гадзіну інспектар, які прыехаў на месца ДТЗ складаць пратакол.

Жанчына распавяла, што медыкі паставілі ёй дыягназ "закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу", механічная траўма. Ад шпіталізацыі гамяльчанка адмовілася.

На яе думку, прычынай аварыі стала спешка маладых інспектараў ДАІ.

Дарэчы, пры ДТЗ патрульны аўтамабіль ДАІ атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні, а "Фальксваген" — не.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: abw.by Несвяточным атрымалася 14 лютага для сям'і гамельчукоў: у іх "Фальксваген Шаран" урэзаўся патрульны аўтамабіль ДАІ. Як піша сайт abw.by, ДТЗ адбылося на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика