У аўтааварыі ў Мінску пацярпела пасажырка. 21.by

У аўтааварыі ў Мінску пацярпела пасажырка

15.02.2017 12:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Моцныя пашкоджанні атрымалі два аўтамабілі ў страшнай аварыі, якая здарылася ў 6.30 раніцы 15 лютага ў Мінску.

Як паведаміў агенцтву БЕЛТА начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік, ДТЗ адбылося на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Кабушкіна. Аўтамабіль "Шкода" ехаў па Партызанскім праспекце з боку вуліцы Куляшова. Ён выскачыў на скрыжаванне на забараняльны сігнал светлафора і сутыкнуўся з сустрэчным аўтамабілем, які рухаўся на дазвольны сігнал.

Пры аварыі абодва аўтамабілі былі моцна пашкоджаныя. Дзяўчына-пасажыр атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні. Кіроўц праходзяць медагляд на наяўнасць алкагольнага ап'янення.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Моцныя пашкоджанні атрымалі два аўтамабілі ў страшнай аварыі, якая здарылася ў 6.30 раніцы 15 лютага ў Мінску. Як паведаміў агенцтву...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика