У Лепелі мужчыну і яго жонку падазраюць у забойстве жанчыны. 21.by

У Лепелі мужчыну і яго жонку падазраюць у забойстве жанчыны

20.02.2017 16:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У Лепелі мужчыну і яго жонку падазраюць у забойстве жанчыны. Іх затрымалі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю" (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК), інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Уначы 18 лютага ў Лепельскую міліцыю патэлефанаваў мужчына, які распавёў, што дахаты вярнулася яго жонка і распавяла пра здзейсненае забойства сваёй знаёмай. Перад гэтым яна пераапранулася, спаліла на прысядзібным участку сваю вопратку і напісала перадсмяротную запіску. Пасля гэтага паведамлення міліцыя знайшла ў адным з гаражных кааператываў у Лепелі труп жанчыны, 1990 года нараджэння. На ім былі колата-рэзаныя раны шыі, твару, рук.

Адзначаецца, што следчыя падазраюць 45-гадовага мужчыну і яго 25-гадовую жонку. Іх дапытваюць следчыя. Знойдзены нож, высвятляюцца матывы забойства (па адной з версій, здарэнне адбылося на глебе рэўнасці). Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Лепелі мужчыну і яго жонку падазраюць у забойстве жанчыны. Іх затрымалі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства, здзейсненае з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика