На мяжы службовая аўчарка памежнікаў напала на дзіця. 21.by

На мяжы службовая аўчарка памежнікаў напала на дзіця

22.02.2017 15:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: smolnarod.ru

Надзвычайнае здарэнне адбылося 18 лютага ў міжнародным аўтамабільным пункце пропуску "Верхні Церабяжоў". Як піша tut.by, калі сям'я з трохгадовай дзяўчынкай перасякала беларуска-ўкраінскую мяжу, службовы сабака памежнікаў напаў на дзіця. Здарэнне адбылося, калі дзяўчынка з мамай выйшлі з машыны, каб прайсці ў санітарны пакой.

У прэс-службе Памежнага камітэта пацвердзілі што службовая нямецкая аўчарка "няштатна зрэагавала" на выхад маці і дзяўчынкі з аўтамабіля. 

Дзяўчынка атрымала нязначныя цялесныя пашкоджанні. Памежнікі аказалі першую дапамогу, выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Сям'і пацярпелай дзяўчынкі яны прынеслі афіцыйныя прабачэнні, а таксама аказваюць далейшую дапамогу, заявілі ў прэс-службе. Абставіны і ўмовы здарэння, а таксама прычыны, якія выклікалі няштатныя паводзіны службовага сабакі, высвятляюцца ў рамках прызначанай праверкі.

Дзяўчынку агледзелі ў цэнтральнай гарадской лякарні Століна і адправілі дадому. Яе жыццю і здароўю нічога не пагражае, заявіў галоўны лекар Пётр Пашкевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: smolnarod.ru Надзвычайнае здарэнне адбылося 18 лютага ў міжнародным аўтамабільным пункце пропуску "Верхні Церабяжоў". Як піша tut.by, калі сям'я з трохгадовай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика