Ад сутыкнення малакавоза з "Сітраенам" загінуў чалавек, яшчэ тры — у шпіталі
24.02.2017 12:16
—
Разное
|
Фота СК Віцебскай вобласці Зранку 24 лютага ў Лепельскім раёне Віцебшчыны адбылося ДТЗ са смяротным вынікам. Каля аграгарадка Старое Лядна малакавоз сутыкнуўся з аўтамабілем "Сітраен", перадае Па словах начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Казючыца, пры сутыкненні аўто кіроўца "Сітраена" загінуў. Трое пасажыраў яго аўто атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы і былі дастаўленыя ў Лепельскую цэнтральную раённую лякарню, паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава. У васьмігадовай дзяўчынкі медыкі дыягнаставалі закрытыя пераломы кісці і тазасцегнавага сустава, у жанчыны — множныя пераломы канечнасцяў. Кіроўца грузавога аўтамабіля пры ДТЗ не пацярпеў. На месца здарэння працуюць следчыя Лепельскага райаддзела Следчага камітэта. Праваахоўнікі просяць відавочцаў паведаміць па тэлефонах: 8 (02132) 4 16 75, 8 (033) 399 80 30. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота СК Віцебскай вобласці Зранку 24 лютага ў Лепельскім раёне Віцебшчыны адбылося ДТЗ са смяротным вынікам. Каля аграгарадка Старое Лядна малакавоз...
|
|