У Карачанцава, які трапіў у ДТЗ, дыягнаставалі страсенне мозгу. 21.by

У Карачанцава, які трапіў у ДТЗ, дыягнаставалі страсенне мозгу

28.02.2017 07:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ria.ru

У Мікалая Карачанцава, які ўвечары ў панядзелак трапіў у ДТЗ, дыягнаставалі страсенне мозгу. Як інфармуе РІА "Новости", аўтааварыя адбылася ў Шчолкаўскім раёне Падмаскоўя, у ёй удзельнічалі Toyota Highlander і грузавая "Газель". Легкавік, які спрабаваў абагнаць "Газель", апынуўся на абочыне, дзе перакуліўся. Акцёр знаходзіўся на пасажырскім сядзенні.

Спачатку Карачанцава шпіталізавалі ў бальніцы Шчолкава, а пасля адвезлі ў адну з маскоўскіх клінік.

Мікалаю Карачанцаву 72 гады. Ён зняўся больш чым у 100 мастацкіх фільмах, больш за 20 гадоў працаваў у тэатры. 12 гадоў таму акцёр трапіў у ДТЗ, атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, месяц правёў у коме. Пасля доўгія гады праходзіў рэабілітацыю, да акцёрскай дзейнасці вярнуцца ўжо не мог.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ria.ru У Мікалая Карачанцава, які ўвечары ў панядзелак трапіў у ДТЗ, дыягнаставалі страсенне мозгу. Як інфармуе РІА "Новости", аўтааварыя адбылася ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика