У Міёрскім раёне міліцыянеры забіралі ў людзей вінтоўкі
28.02.2017 11:00
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. У Міёрскім раёне міліцыянеры забіралі ў людзей вінтоўкі. Здарэнне адбылося ў раённым цэнтры і ў двух вёсках яшчэ ў канцы студзеня, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Як інфармуе МУС, спачатку праваахоўнікі знайшлі малакаліберную вінтоўку ТОЗ-16 і 26 патронаў да яе ў жыхара вёскі Зачарэўе. На наступны дзень міліцыянеры забралі вінтоўку ТОЗ-8м і 37 патронаў да яе ў жыхара вёскі Каменполле. У той жа дзень у жыхара Міёраў знайшлі вінтоўку Мосіна ўзору 1891-1930 гадоў калібра 7,62 мм. Адзначаецца, што зброю мужчыны захоўвалі па месцы жыхарства. У іх адносінах распачалі крымінальныя справы, артыкул — "Незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" (ч. 2 арт. 295 КК). Падазраваным пагражаюць папраўчыя працы — да 2 гадоў, арышт — да 6 месяцаў, абмежаванне волі — да 5 гадоў ці нават пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў. Аперацыю правялі супрацоўнікі 7-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Міёрскім раёне міліцыянеры забіралі ў людзей вінтоўкі. Здарэнне адбылося ў раённым цэнтры і ў двух вёсках яшчэ ў канцы студзеня, але пра яго... |
|