З Беларусі дэпартавалі расіяніна, якога падазраюць у экстрэмізме. 21.by

З Беларусі дэпартавалі расіяніна, якога падазраюць у экстрэмізме

01.03.2017 21:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ria.ru

З Беларусі дэпартавалі расіяніна, якога падазраюць у экстрэмізме. 26-гадовага мужчыну яшчэ 14 лютага беларускія памежнікі затрымалі пры спробе нелегальна перайсці ва Украіну. Затрыманы — ураджэнец Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, раней ён быў неаднаразова асуджаны ў Расіі за шэраг злачынстваў. Высветлілася, што затрыманы можа мець дачыненне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці на расійскай тэрыторыі. У Беларусі парушальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне памежнага рэжыму і замах на наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Штраф склаў 345 рублёў. Яму на 5 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь.

Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі, перадача расіяніна супрацоўнікам ФСБ адбылася 1 сакавіка на ўчастку беларуска-расійскай мяжы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ria.ru З Беларусі дэпартавалі расіяніна, якога падазраюць у экстрэмізме. 26-гадовага мужчыну яшчэ 14 лютага беларускія памежнікі затрымалі пры спробе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика