У страшнай аварыі на МКАД загінуў чалавек
02.03.2017 12:34
—
Разное
|
Фота: ДАІ Кастрычніцкага раёна У страшнай аўтааварыі, якая здарылася ўначы 2 сакавіка, на Мінскай кальцавой аўтадарозе, загінуў 20-гадовы юнак, а яшчэ пяцёра чалавек атрымалі траўмы. Здарэнне адбылося каля 2.45 на 22-м кіламетры МКАД, паведамляе Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль "Аўдзі" ехаў па знешнім кальцы МКАД у напрамку вуліцы Кіжаватава ў першай паласе. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, машына вылецела за межы дарогі і ўрэзалася ў слуп. Акрамя кіроўцы ў аўто былі яшчэ пяць чалавек — дзве дзяўчыны і чатыры хлопцы. Хто менавіта быў за рулём падчас ДТЗ, пакуль не вядома. Спецыялісты высвятляюць прычыны і акалічнасці аварыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Кастрычніцкага раёна У страшнай аўтааварыі, якая здарылася ўначы 2 сакавіка, на Мінскай кальцавой аўтадарозе, загінуў 20-гадовы юнак, а яшчэ пяцёра... |
|