У Светлагорску 5-гадовы хлопчык упаў з балкона трэцяга паверха. 21.by

У Светлагорску 5-гадовы хлопчык упаў з балкона трэцяга паверха

06.03.2017 18:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ranak.by

У Светлагорску 5-гадовы хлопчык упаў з балкона трэцяга паверха. Здарэнне адбылося ўвечары 5 сакавіка. Як інфармуе тэлеканал "Ранак", дзіця знайшлі прахожыя, яны выклікалі медыкаў і міліцыю. У хлопчыка пералом сцягна, ён знаходзіцца ў рэанімацыі, у яго стабільна-цяжкі стан.

Высветлілася, што маці дзіцяці, якая выхоўвае яго адна, пайшла да знаёмых, каб памыць бялізну — сваёй пральнай машыны ў сям'і няма. Яна паклала сына спаць, закрыла балконныя дзверы, а здымную ручку ад іх схавала. У яе адсутнасць хлопчык ручку знайшоў, выйшаў на балкон і ўпаў.

Праваахоўнікі праводзяць праверку. У інспекцыі па справах непаўналетніх распавялі, што дзіця знаходзіцца на ўліку ў аддзеле адукацыі. Было прызнана, што ён знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы з-за матэрыяльных цяжкасцяў у сям'і.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ranak.by У Светлагорску 5-гадовы хлопчык упаў з балкона трэцяга паверха. Здарэнне адбылося ўвечары 5 сакавіка. Як інфармуе тэлеканал "Ранак", дзіця знайшлі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика