10 сакавіка ў Беларусі прагназуюць дождж і слабы туман. 21.by

10 сакавіка ў Беларусі прагназуюць дождж і слабы туман

09.03.2017 18:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sb.by

У пятніцу, 10 сакавіка, у Беларусі чакаюцца дождж і слабы туман. Пра гэта перадае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі абяцаюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі, пераважна дождж. Уначы па захадзе Беларусі ў асобных раёнах магчымыя моцныя ападкі.

Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, удзень — з пераходам на паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад 1 градуса марозу да 5 цяпла. Удзень сіноптыкі абяцаюць 3-9 градусаў вышэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by У пятніцу, 10 сакавіка, у Беларусі чакаюцца дождж і слабы туман. Пра гэта перадае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика