Памерла яшчэ адна пацярпелая падчас выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце. 21.by

Памерла яшчэ адна пацярпелая падчас выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце

10.03.2017 18:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

Памерла яшчэ адна пацярпелая падчас выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце, паведамляе БЕЛТА. 51-гадовая жанчына з 25 лютага знаходзілася ў мінскай Бальніцы хуткай меддапамогі.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне на Скідзельскім цукровым камбінаце адбылося ў ноч з 24 на 25 лютага. Пры ўспышцы пылапаветранай сумесі сур'ёзна пацярпелі пяць работніц. Ва ўсіх з іх апёкі цела — ад 50% і вышэй, а таксама баратраўмы. Дзве жанчыны знаходзіліся ў рэанімацыі Гродзенскай лякарні. 43-гадовая жанчына памерла там у ноч з 3 на 4 сакавіка. Трох жанчын пасля здарэння перавезлі ў Мінск у рэанімацыйнае аддзяленне Рэспубліканскага апёкавага цэнтру.

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу па факце службовай халатнасці на цукровым камбінаце, якая па неасцярожнасці пацягнула за сабой цяжкія наступствы. На здымках — на прадпрыемстве пасля здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Памерла яшчэ адна пацярпелая падчас выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце, паведамляе БЕЛТА. 51-гадовая жанчына з 25 лютага знаходзілася ў мінскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика