На пажары ў Пухавіцкім раёне загінуў мужчына, яго жонка і сын пацярпелі (фота)
11.03.2017 13:42
—
Разное
|
Фота: МНС Пажар з гібеллю чалавека адбыўся ўдзень 10 сакавіка ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Узгаранне пачалося ў кватэры аднаго з мясцовых пяціпавярховікаў. На момант прыбыцця пажарных з вокнаў кватэры на першым паверсе ішоў дым. Выратавальнікі вывелі з памяшкання гаспадыню, жанчыну 1952 года нараджэння, а таксама яе 44-гадовага сына. Жанчына атруцілася прадуктамі гарэння, яе сын атрымаў апёкі твару 1-3 ступені. Пазней у пакоі на ложку знайшлі мёртвым гаспадара кватэры, мужчыну 1951 года нараджэння. Падчас ліквідацыі пажару з бліжэйшых кватэр эвакуявалі 9 чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей. Ніхто не пацярпеў. Агонь знішчыў маёмасць у жылым пакоі, астатнія памяшканні пашкоджаныя прадуктамі гарэння. Прычына пажару высвятляецца, перадае прэс-служба З пачатку года ў сталічным рэгіёне адбылося ўжо 247 пажараў, на якіх загінула 28 чалавек, а 9 былі траўмаваныя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Пажар з гібеллю чалавека адбыўся ўдзень 10 сакавіка ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. Узгаранне пачалося ў кватэры аднаго з мясцовых... |
|