У Чашніцкім раёне ўратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд (фота). 21.by

У Чашніцкім раёне ўратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд (фота)

12.03.2017 12:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Чашніцкім раёне выратавальнікі прыйшлі на дапамогу мужчыне, які праваліўся пад лёд на Лукомльскім возеры. Здарэнне адбылося ўвечары 11 сакавіка ля вёскі Стоўбцы. Мужчына зайшоў на адлегласць 1500 метраў ад берага, хоць таўшчыня лёду на возеры складала ўсяго 7 см (трэба не меней за 10 см) і нават візуальна было бачна, што хадзіць па ім небяспечна.

Мужчыну 1975 года нараджэння (ён жыхар Крупскага раёна Мінскай вобласці) дасталі з вады і перадалі медыкам.

Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, у той жа дзень на тым самым возеры пад лёд правалілася яшчэ двое рыбакоў, але яны здолелі выбрацца з вады самастойна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Чашніцкім раёне выратавальнікі прыйшлі на дапамогу мужчыне, які праваліўся пад лёд на Лукомльскім возеры. Здарэнне адбылося ўвечары 11 сакавіка ля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика