Памерла трэцяя жанчына, пацярпелая ад выбуху на цукровым камбінаце ў Скідалі
12.03.2017 20:14
—
Разное
|
Фота: СТВ У мінскай лякарні памерла трэцяя жанчына з пяці пацярпелых супрацоўніц цукровага камбіната ў Скідалі. Жывымі застаюцца дзве работніцы, іх ратуюць медыкі ў Гродна і ў Мінску, паведамляе тэлеканал Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці працягвае расследаванне інцыдэнту. Распачатая крымінальная справа па факце службовай нядбайнасці, якая пацягнула за сабой па неасцярожнасці цяжкія наступствы. Выбух пылапаветранай сумесі адбыўся ў ноч з 24 на 25 лютага ў адным з вытворчых памяшканняў Скідальскага цукровага камбіната. Пяць супрацоўніц прадпрыемства, якія былі тады на змене, атрымалі апёкі 50% цела і болей, а таксама баратраўмы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: СТВ У мінскай лякарні памерла трэцяя жанчына з пяці пацярпелых супрацоўніц цукровага камбіната ў Скідалі. Жывымі застаюцца дзве работніцы, іх ратуюць...
|
|