У чацвер каля 15.30 у Лагойскім раёне сутыкнуліся фура Sсаnia і легкавік Lancia. Пацярпеў 50-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля, жыхар Глыбоцкага раёна. У яго пералом нагі, мужчына шпіталізаваны.
Як інфармуе БЕЛТА, ДТЗ адбылося на трасе М3 Мінск — Віцебск, у 200 метрах ад мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей. Легкавік ехаў у бок Віцебска і раптоўна апынуўся на паласе сустрэчнага руху. Там і адбылося сутыкненне.
На здымках, якія з'явіліся ў Twitter, можна пабачыць, што пашкоджанні атрымала яшчэ адна фура.
Фота: twitter.com/absolvo У чацвер каля 15.30 у Лагойскім раёне сутыкнуліся фура Sсаnia і легкавік Lancia. Пацярпеў 50-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля, жыхар Глыбоцкага раёна....