У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і мокры снег. 21.by

У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і мокры снег

17.03.2017 18:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

18 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку месцамі магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, парывы ​​— да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла. Удзень слупок тэрмометра пакажа 3-9 вышэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА 18 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика