У Мінску і за горадам была пагоня за BMW, пашкоджаныя дзве машыны ДАІ. 21.by

У Мінску і за горадам была пагоня за BMW, пашкоджаныя дзве машыны ДАІ

28.03.2017 10:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: abw.by

Уначы 28 сакавіка ў Мінску даішнікі пераследавалі BMW. Пагоня пачалася на вуліцы Еўфрасінні Полацкай, працягнулася ў Сухараве, а пасля праз кальцавую і Партызанскі праспект выйшла на магілёўскую шашу. Праз нейкі час легкавік развярнуўся і на вялізнай хуткасці зноў паехаў у Мінск, на Партызанскі праспект, інфармуе сайт abw.by са слоў відавочцаў.

Да пагоні далучаліся ўсё новыя экіпажы ДАІ. Каля ўнівермага "Беларусь" парушальнік закрануў адну машыну ДАІ. Пагоня працягвалася па вуліцы Ванеева, праспекце Ракасоўскага, па Трасцянецкай, Леніна, Энгельса. Аўтамабіль амаль даехаў да праспекта Незалежнасці, развярнуўся і паехаў у бок Серабранкі. Даішнікі стралялі па легкавіку, прастрэлілі заднія колы. На Смаленскай вуліцы BMW удалося спыніць, аўтамабіль выляцеў на тратуар. У салоне знаходзіліся хлопец і дзяўчына, іх затрымалі.

Вядома, што агулам у пагоні ўдзельнічалі больш за дзясятак аўтамабіляў ДАІ. Два з іх атрымалі пашкоджанні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: abw.by Уначы 28 сакавіка ў Мінску даішнікі пераследавалі BMW. Пагоня пачалася на вуліцы Еўфрасінні Полацкай, працягнулася ў Сухараве, а пасля праз кальцавую і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика