У Брэсце аўтамабіль міліцыі паехаў на чырвонае святло і ўчыніў ДТЗ (відэа)
30.03.2017 19:00
—
Разное
|
![]() Фота: gaibrest.by У Брэсце аўтамабіль міліцыі маркі “Газ” паехаў на чырвонае святло на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ды ўчыніў дарожна-транспартнае здарэнне. Ён сутыкнуўся з аўтамабілем “Джылі”, які ехаў на зялёнае святло. Здарэнне адбылося ў 9.55 у чацвер, 30 сакавіка. Ніхто з людзей не пацярпеў, машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У Брэсце аўтамабіль міліцыі маркі “Газ” паехаў на чырвонае святло на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ды ўчыніў... |
|