У Мінску топ-менеджэр кампаніі сістэмы “Інтэграл” здзейсніў суіцыд
01.04.2017 12:24
—
Разное
|
Фота з архіву У Мінску скончыў жыццё самагубствам 31-гадовы намеснік дырэктара кампаніі “Інтэграл-транс-сервіс”, якая ўваходзіць у структуру ААТ “Інтэграл”. Здарэнне адбылося ўвечары 29 сакавіка ў цэху прадпрыемства — цела знайшла маці загінулага, якая таксама працуе ў гэтай кампаніі. Вядома, што ў мужчыны засталіся жонка і маленькая дачка. У Следчым камітэце “УСК па Мінску праводзіць даследчую праверку па факце смерці работніка завода. У ходзе агляду прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена”, — заявіў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч. Высвятляюцца абставіны здарэння, следчыя апытваюць калегаў і сваякоў. Прызначаны шэраг экспертыз.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з архіву У Мінску скончыў жыццё самагубствам 31-гадовы намеснік дырэктара кампаніі “Інтэграл-транс-сервіс”, якая ўваходзіць у структуру ААТ “Інтэграл”....
|
|