У Брэсце кіроўцу шосты раз затрымалі п’яным за рулём. 21.by

У Брэсце кіроўцу шосты раз затрымалі п’яным за рулём

07.04.2017 19:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

У Брэсце кіроўцу шосты раз затрымалі п’яным за рулём. Здарэнне адбылося ўначы 1 красавіка. ДАІ атрымала інфармацыю пра п’янага кіроўцу на Mitsubishi Pajero. Пазадарожнік знайшлі каля начнога клуба, ён якраз ад’язджаў. Даішнікі яго спынілі.  

Вынікі медыцынскага агляду пацвердзілі, што 39-гадовы мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення — 0,6 праміле. У яго дачыненні складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, яму пагражае канфіскацыя аўтамабіля, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Правы кіроўцы мужчына атрымаў у 1997 годзе. Ад таго часу за парушэнне правілаў дарожнага руху ён прыцягваўся да адказнасці 39 разоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У Брэсце кіроўцу шосты раз затрымалі п’яным за рулём. Здарэнне адбылося ўначы 1 красавіка. ДАІ атрымала інфармацыю пра п’янага кіроўцу на Mitsubishi Pajero....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика