Авіябомбу, знойдзеную пры зносе "Белэкспа", узарвалі на Барысаўскім палігоне
14.04.2017 17:06
—
Разное
|
Фота: МУС На Барысаўскім палігоне ўзарвалі авіябомбу, якую знайшлі падчас работ па дэмантажы будынка "Белэкспа", паведамляе Як Ужо праз 20 хвілінаў пасля знаходкі на месца здарэння прыбыў сапёрна-піратэхнічны разлік узрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС пад камандаваннем падпалкоўніка Максіма Куля. Сапёры і вызначылі, што перад імі — нямецкая авіяцыйная бомба SC-250, абсталяваная двума бакавымі выбухоўнікамі. Вага такой бомбы складае 250 кг, а маса выбуховага рэчыва — каля 128 кг. Разлёт аскепкаў ад яе выбуху складае да двух кіламетраў. Бомбу пагрузілі ў спецыяльны аўтамабіль і вывезлі на Барысаўскі палігон. Там яе ўзарвалі. Дарэчы, на месцы будаўнічых работ сапёры выявілі яшчэ некалькі даволі вялікіх фрагментаў ад іншай авіябомбы, якая разарвалася калісьці раней. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МУС На Барысаўскім палігоне ўзарвалі авіябомбу, якую знайшлі падчас работ па дэмантажы будынка "Белэкспа", паведамляе прэс-служба МУС. Як распавядала...
|
|