Дзяўчына звалілася з другога паверха, робячы сэлфі на закінутым заводзе. 21.by

Дзяўчына звалілася з другога паверха, робячы сэлфі на закінутым заводзе

14.04.2017 20:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: e-xpedition.by

У горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна 17-гадовая дзяўчына атрымала сур'ёзныя траўмы, калі рабіла сэлфі ў пустым будынку. Пра здарэнне агенцтву БЕЛТА распавядала начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі пракуратуры Гомельскай вобласці Вольга Шаўчэнка.

Здарэнне адбылося 11 красавіка. Навучэнка, якая праходзіць практыку на мясцовым прадпрыемстве, пайшла на закінуты крухмальны завод. Там яна паднялася на другі паверх і вырашыла зрабіць сэлфі. Дзяўчына залезла на акно, але не ўтрымалася і звалілася з шасціметровай вышыні. Крыкі пачулі выпадковыя сведкі і выклікалі брыгаду хуткай дапамогі.

Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў Рэчыцкай цэнтральнай раённай лякарні. У яе дыягнаставалі пералом нагі і траўму пазваночніка. Праверку па факце здарэння праводзяць супрацоўнікі Рэчыцкага РАУС і раённай пракуратуры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: e-xpedition.by У горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна 17-гадовая дзяўчына атрымала сур'ёзныя траўмы, калі рабіла сэлфі ў пустым будынку. Пра здарэнне агенцтву БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика