У Добрушы на пажары загінула мясцовая жыхарка і яе праўнук
15.04.2017 12:50
—
Разное
|
Фота: МНС У Добрушы на пажары загінула пенсіянерка 1936 года нараджэння і яго 8-гадовы праўнук. Трагічнае здарэнне адбылося ў другой палове дня 14 красавіка ў двухкватэрным жылым доме па вуліцы Савецкай. На момант прыбыцця выратавальнікаў дах дома быў цалкам ахоплены полымем. Целы загінулых знайшлі ў кватэры. Як высветлілася, гаспадыня была дома разам з двума праўнукамі — хлопчыкам 2008 года нараджэння і дзяўчынкай 2006 года нараджэння. Калі пачаўся пажар, дзяўчынка выбегла з дому паклікаць маці, а яе малодшы брат застаўся ў кватэры і не паспеў выбрацца на вуліцу. Прычына пажару высвятляецца. Адна з версіяў — дзіцячыя гульні з агнём. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце здарэння, паведамляе прэс-служба Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Добрушы на пажары загінула пенсіянерка 1936 года нараджэння і яго 8-гадовы праўнук. Трагічнае здарэнне адбылося ў другой палове дня 14 красавіка ў...
|
|