У акваторыі Чорнага мора пацярпеў крушэнне сухагруз “Героі Арсенала”. 21.by

У акваторыі Чорнага мора пацярпеў крушэнне сухагруз “Героі Арсенала”

19.04.2017 09:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Gunesdenizcilik.com

Раніцай 19 красавіка ў акваторыі Чорнага мора ў раёне керчанскай пераправы пацярпеў крушэнне і цалкам патануў сухагруз “Героі Арсенала”. На яго борце знаходзіліся 12 чалавек (дзевяць украінцаў, двое расіян і адзін грузін), 7 з іх зніклі без вестак, інфармуе РІА “Новости”.

Вядома, што сухагруз ішоў пад сцягам Панамы з Растоўскай вобласці Расіі ў Турцыю з грузам збожжа. Першымі сігнал SOS прынялі расійскія памежнікі. У раён крушэння накіравалі ратавальныя караблі і авіяцыю. Некалькіх чалавек з экіпажу ўдалося выратаваць. У аднаго з маракоў моцнае пераахалоджванне (тэмпература вады складала 7-8 градусаў), яго стан вельмі цяжкі. Ратавальнай аперацыі перашкаджаюць складаныя ўмовы надвор'я.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Gunesdenizcilik.com Раніцай 19 красавіка ў акваторыі Чорнага мора ў раёне керчанскай пераправы пацярпеў крушэнне і цалкам патануў сухагруз “Героі Арсенала”. На яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика