Усіх беларусаў, пацярпелых у ДТЗ пад Лоддзю, сёння даставяць у Беларусь. 21.by

Усіх беларусаў, пацярпелых у ДТЗ пад Лоддзю, сёння даставяць у Беларусь

25.04.2017 17:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: PAP

Усіх беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ каля польскай Лоддзі, сёння даставяць дадому. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на предстаўніка кампаніі-перавозчыка. Паездку арганізоўвала гродзенская турыстычная фірма, якая выкарыстоўвала паслугі прадпрыемства “ІвАнТур” па перавозцы пасажыраў.

Аўтобус, у якім было 43 чалавекі, трапіў у аварыю каля мясцовасці Завады на трасе А2. Транспартны сродак раптоўна з’ехаў на абочыну і затым зваліўся ў кювет. Польскія СМІ паведамілі пра 20 пацярпелых. Адну з пасажырак даставілі ў лякарню верталётам. Паведамлялася пра тое, што яна ў цяжкім стане, але, паводле інфармацыі кампаніі-перавозчыка, гаворка ідзе толькі пра пералом ключыцы.

Сярод удзельнікаў паездкі не было дзяцей. Група турыстаў вярталася праз Польшчу з экскурсіі ў Празе. Усім пацярпелым па вяртанні дадому выплацяць грашовую кампенсацыю. Аўтобус быў застрахаваны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: PAP Усіх беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ каля польскай Лоддзі, сёння даставяць дадому. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на предстаўніка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика