У Магілёве гарэла пляцоўка з адпрацаванымі шынамі. 21.by

У Магілёве гарэла пляцоўка з адпрацаванымі шынамі

26.04.2017 08:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Увечары 25 красавіка, каля 20-й гадзіны, магілёўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра вялікі пажар на пляцоўцы захоўвання адпрацаваных шын. Здарэнне адбылося на тэрыторыі былога рэгенератарнага завода. Плошча пажару склала каля 800 квадратных метраў. 

На месца здарэння выехалі 14 пажарных разлікаў, паведаміў агенцтву БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вадзім Урублеўскі.

За гадзіну пажар удалося лакалізаваць і пазбегнуць небяспекі распаўсюду агня. Пасля гэтага ратавальнікі працягнулі змаганне з агнём. Па словах Урублеўскага, супрацоўнікі МНС, верагодна, будуць дзяжурыць на месцы здарэння прынамсі да вечара 26 красавіка, а калі спатрэбіцца, то і больш.

Прычыны пажару высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Увечары 25 красавіка, каля 20-й гадзіны, магілёўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра вялікі пажар на пляцоўцы захоўвання адпрацаваных шын....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика