Слонімскага скульптара Богдана і яго жонку забіў унук
02.05.2017 09:11
—
Разное
|
Фота: sb.by У Слоніме 30 красавіка адбылося двайное забойства, якое расследуе Следчы камітэт. загінулыя — 64-гадовы скульптар Леанід Богдан і яго 61-гадовая жонка. У каментары Вядома, што хлопец жыў не ў бацькоў, а з дзедам і бабуляй. Як удакладняе " Паводле інфрмацыі следства, падлетак запаліў у сваім пакоі электронную цыгарэту. Сваякі падумалі, што гэта наркотык і зрабілі заўвагу. Падлетак абурыўся і некалькі разоў стукнуў бабулю нажом і металічным шуфлікам, ад чаго яна загінула. Дзед, якога унук таксама параніў, маліў пашкадаваць яго. Аднак хлопец збегаў у гараж па сякеру і забіў яго. Потым ён пайшоў у слонімскі Свята-Траецкі сабор, дзе заявіў настаяцелю храма айцу Дзмітрыю, што на іх дом учынілі налёт невядомыя ў масках з прарэзамі для вачэй. Святар паведаміў у міліцыю, якая абвергла версію падлетка і затрымала яго. Аднакласнікі кажуць пра затрыманага падлетка станоўча. Аляксандр добра вучыўся, прыкладна сябе паводзіў, займаўся бодыбілдынгам. Яго забіты дзед, скульптар Леанід Богдан, бясплатна падарыў роднаму гораду дзясяткі сваіх твораў, у тым ліку бюсты Міхала Агінскага, Адама Міцкевіча, Францішка Скарыны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by У Слоніме 30 красавіка адбылося двайное забойства, якое расследуе Следчы камітэт. загінулыя — 64-гадовы скульптар Леанід Богдан і яго 61-гадовая жонка. У...
|
|