5 траўня на поўдні Беларусі будзе да +22 градусаў. 21.by

5 траўня на поўдні Беларусі будзе да +22 градусаў

04.05.2017 17:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У пятніцу, 5 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Пераважна па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе ўсходні 4-9 метраў за секунду, уначы па паўднёвым захадзе магчымыя парывы ​​да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы чакаецца +2...+8 градусаў, па паўднёвым захадзе — 9-12 вышэй за нуль. Удзень прагназуецца 12-18 са знакам "плюс", у паўднёвых раёнах слупок тэрмометра падымецца да 19-22 градусаў цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У пятніцу, 5 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика