У Мінску раскрылі забойства, учыненае ў 2014 годзе
10.05.2017 10:38
—
Разное
|
Фота: minsknews.by Сталічныя крыміналісты здолелі раскрыць забойства, учыненае тры гады таму, паведамляе Падчас расследавання міліцыянты выявілі падазраваных — жанчыну і двух мужчын. Яны не толькі пацвердзілі першапачатковыя звесткі, але і распавялі пра дэталі, час, месца і прычыны злачынства. Таксама яны паведамілі пра месца, дзе знаходзіўся труп. Цела мужчыны знайшлі пры разборы завалаў у склепе прыватнага закінутага дома ў Савецкім раёне. На парэштках былі бачныя пашкоджанні костак чэрапа. Падазраваныя распавялі, што ў 2014 годзе ў гэтым прыватным доме яны выпівалі спіртныя напоі. У нейкі момант пачаўся канфлікт, падчас якога і забілі згаданага мужчыну. Паведаміць пра мужчыну што-небудзь яны не змаглі, бо пазнаёміліся з ім у дзень забойства. Аператыўнікі выявілі, што забітаму было 48 гадоў. У той год ён раптоўна знік і быў абвешчаны ў вышук за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду, які быў за ім раней усталяваны. Цяпер Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце забойства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: minsknews.by Сталічныя крыміналісты здолелі раскрыць забойства, учыненае тры гады таму, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму. Упраўленне... |
|