На Піншчыне кіроўца збіў пенсіянерку ў інвалідным вазку. 21.by

На Піншчыне кіроўца збіў пенсіянерку ў інвалідным вазку

10.05.2017 13:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

Пры ДТЗ ў Пінскім раёне 6 траўня пацярпела жанчына з інваліднасцю. Як паведамляе сайт gaibrest.by, здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны ў вёсцы Пінкавічы. 

34-гадовы вясковец рухаўся на аўтамабілі "БМВ 524" заднім ходам па вуліцы Бярозавай. Пры гэтым мужчына наехаў на 78-гадовую мясцовую жыхарку: яна знаходзілася на праезнай частцы дарогі ў інвалідным вазку.

Пры ДТЗ жанчына атрымала траўмы. Яе шпіталізавалі ў пінскую цэнтральную раённую лякарню. Пасля меддапамогі пенсіянерку адпусцілі дадому. 

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by Пры ДТЗ ў Пінскім раёне 6 траўня пацярпела жанчына з інваліднасцю. Як паведамляе сайт gaibrest.by, здарэнне адбылося каля 11-й гадзіны ў вёсцы Пінкавічы. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика