У Мінску токар пагражаў прадметам, які нагадваў выбуховае прыстасаванне (фота)
11.05.2017 17:00
—
Разное
|
![]() Фота: guvd.gov.by У Мінску 54-гадовы п’яны токар пагражаў прадметам, які нагадваў выбуховае прыстасаванне. Здарылася гэта ўдзень 9 траўня ў кватэры жылога дома па вуліцы Каменнагорскай падчас канфлікту з былой жонкай і сынам. Падчас агляду кватэры знайшлі тры металічныя прадметы, якія знешне нагадвалі выбуховыя прыстасаванні. На месца выклікалі сапёраў. Забраныя прадметы адправілі на экспертызу. Мужчыну затрымала міліцыя, распачалі крымінальную справу, артыкул — “Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці” (арт. 186 КК). Токару пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Вядома, што раней ён не меў праблем з законам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by У Мінску 54-гадовы п’яны токар пагражаў прадметам, які нагадваў выбуховае прыстасаванне. Здарылася гэта ўдзень 9 траўня ў кватэры жылога дома па... |
|