16-гадоваму слонімцу выставілі абвінавачванне ў забойстве сваіх дзядулі і бабулі. 21.by

16-гадоваму слонімцу выставілі абвінавачванне ў забойстве сваіх дзядулі і бабулі

12.05.2017 11:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

16-гадоваму слонімцу выставілі абвінавачванне ў двайным забойстве. Артыкул — “Забойства, здзейсненае пры абцяжарваючых абставінах” (п. 1 ч. 2 арт. 139 КК), піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Трагічнае здарэнне адбылося ў Слоніме (Гродзенская вобласць) 30 красавіка. Там былі забітыя 64-гадовы скульптар Леанід Богдан і яго 61-гадовая жонка. Пад падазрэнне трапіў іх унук, яго затрымалі. Як піша Ганчарова, падчас допыта юнак пацвердзіў, што забіў сваіх дзядулю і бабулю. Прычынай ён назваў абвастрэнне канфліктных адносін з імі, якія існавалі працяглы час.

Вядома, што дзядуля і бабуля выхоўвалі ўнука з 3-гадовага ўзросту. Яго маці стварыла новую сям’ю, жыве ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, а бацька жыве ў Мінску, дзе займаецца бізнесам. Паведамлялася, што юнак выкарыстаў нож, металічны шуфлік і сякеру. Ён спрабаваў ашукаць следства, прапанаваў версію пра налёт невядомых у масках, але доўга на ёй не настойваў.

Канчатковую прававую ацэнку дзеянням слонімца дадуць па выніках расследавання крымінальнай справы, з улікам заключэнняў экспертаў. Ужо прызначана правядзенне комплекснай стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы абвінавачванага. Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia 16-гадоваму слонімцу выставілі абвінавачванне ў двайным забойстве. Артыкул — “Забойства, здзейсненае пры абцяжарваючых абставінах” (п. 1 ч. 2 арт. 139 КК),...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика