У Мінску за распаўсюд наркотыкаў затрымалі 15-гадовую школьніцу. 21.by

У Мінску за распаўсюд наркотыкаў затрымалі 15-гадовую школьніцу

17.05.2017 06:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Мінску за распаўсюд наркотыкаў затрымалі 15-гадовую школьніцу. Яна якраз здзяйсняла “закладку” ў двары жылога дома па вуліцы Лабанка. Пры сабе ў дзяўчыны былі 14 скруткаў з белым рэчывам. Яго аддалі на экспертызу. Высветлілася, што гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — Альфа-PVP. Былі знойдзены яшчэ чатыры схованкі, а ў іх такое ж псіхатропнае рэчыва.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС сталіцы Таццяна Абозная, затрыманая з’яўляецца вучаніцай дзевятага класа адной з сярэдніх школ Мінска. Да крымінальнай адказнасці яе раней не прыцягвалі, аднак міліцыянеры затрымлівалі за распіццё піва ў грамадскім месцы. Цяпер жа распачатая крымінальная справа, артыкул — “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў” (ч. 3 арт. 328 КК).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Мінску за распаўсюд наркотыкаў затрымалі 15-гадовую школьніцу. Яна якраз здзяйсняла “закладку” ў двары жылога дома па вуліцы Лабанка. Пры сабе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика