У Камянецкім раёне знайшлі рарытэтны пісталет “Браўнінг”. 21.by

У Камянецкім раёне знайшлі рарытэтны пісталет “Браўнінг”

17.05.2017 12:39 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці знайшлі рарытэтны пісталет “Браўнінг”, выраблены ў 1910 годзе ў Бельгіі. Як інфармуе тэлеканал АНТ, ён знаходзіўся ў доме 55-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну падазравалі ў незаконным вырабе алкаголя, а знайшлі зброю. Нягледзячы на больш чым стогадовы ўзрост, пісталет аказаўся ў выдатным стане і ў поўнай баявой гатоўнасці. Эксперты кажуць, што ён захоўваўся ў добрых умовах, за яго станам сачылі.

Вясковец сцвярджае, што знайшоў “Браўнінг” у закінутай хаце. Менавіта з такой зброі ў 1914 годзе забілі спадчынніка аўстра-венгерскага трона эрцгерцага Фердынанда. Гэта стала падставай для пачатку Першай сусветнай вайны. Пісталет мог патрапіць у Беларусь падчас Другой сусветнай вайны. У бліжэйшы час “Браўнінг” перададуць у адзін з музеяў. А вось мужчыне, у доме якога яго знайшлі, пагражае крымінальная адказнасць за незаконнае захаванне зброі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці знайшлі рарытэтны пісталет “Браўнінг”, выраблены ў 1910 годзе ў Бельгіі. Як інфармуе тэлеканал АНТ, ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика