У Брэсце з вышыні сарвалася будаўнічая люлька, у якой былі тры чалавекі. 21.by

У Брэсце з вышыні сарвалася будаўнічая люлька, у якой былі тры чалавекі

18.05.2017 19:45 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: realbrest.by

У Брэсце 18 траўня каля 14-й гадзіны адбылося надзвычайнае здарэнне: пры рамонтна-аднаўленчых работах жылога дома звалілася будаўнічая люлька з рабочымі. Паводле інфармацыі "Рэальнага Брэста", у люльцы былі тры чалавекі.

Як удакладняе БЕЛТА, люлька звалілася на брылёк над пад'ездам дома, што змякчыла ўдар. Траўмы атрымалі ўсе тры работнікі. 28-гадовая жанчына і малады мужчына былі шпіталізаваныя ў абласную лякарню. Яшчэ адзін мужчына ад шпіталізацыі адмовіўся.

Прычына інцыдэнту высвятляецца. Мяркуецца, што ў люльцы былі дрэнна замацаваныя вузлы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: realbrest.by У Брэсце 18 траўня каля 14-й гадзіны адбылося надзвычайнае здарэнне: пры рамонтна-аднаўленчых работах жылога дома звалілася будаўнічая люлька з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика