У Ганцавічах жанчына наўмысна заражала мужчын ВІЧ-інфекцыяй. 21.by

У Ганцавічах жанчына наўмысна заражала мужчын ВІЧ-інфекцыяй

19.05.2017 21:27 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ganc-chas.by

У Ганцавічах жанчына наўмысна заражала мужчын ВІЧ-інфекцыяй. Вядома пра двух пацярпелых. Зламысніцы пагражае ад 5 да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Як інфармуе газета “Ганцавіцкі час”, жанчына была заражаная ВІЧ з 2011 года. Пра захворванне яна ведала, была пісьмова папярэджана пра неабходнасць прафілактыкі яго распаўсюджвання. Аднак траіх мужчын, з якімі яна ўступала ў палавую сувязь, пра небяспеку не папярэдзіла. Двое з іх былі інфікаваныя. Адзін з мужчын заразіў сваю цяжарную жонку.

Крымінальную справу ў адносінах жыхаркі Ганцавічаў распачалі па артыкуле “заражэнне ВІЧ” (ч. 3 арт. 157 КК). Яе ўжо адправілі ў суд. Першае пасяджэнне мусіць адбыцца на наступным тыдні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ganc-chas.by У Ганцавічах жанчына наўмысна заражала мужчын ВІЧ-інфекцыяй. Вядома пра двух пацярпелых. Зламысніцы пагражае ад 5 да 13 гадоў пазбаўлення волі. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика