У Мінску п’яны таксіст трапіў у ДТЗ і лёг спаць на заднім сядзенні свайго аўто. 21.by

У Мінску п’яны таксіст трапіў у ДТЗ і лёг спаць на заднім сядзенні свайго аўто

20.05.2017 15:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота ДАІ з месца здарэння

Двайное “п’янае” ДТЗ адбылося сёння раніцай на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Фрунзенскага раёна, кіроўца таксоўкі Dodge ехаў з боку вуліцы Кунцаўшчына ў кірунку Нёманскай і рухаўся ў трэцяй паласе. Падчас перастраення ён сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen.

Таксіст прапаноўваў разабрацца без ДАІ, але другі ўдзельнік аварыі ўсё ж выклікаў інспектараў. Калі праваахоўнікі прыехалі, то кіроўца таксоўкі спаў на заднім сядзенні сваёй машыны.

Абодвух аўтамабілістаў даставілі на медагляд. У таксіста ў крыві было 2,41 праміле алкаголю, а ў іншага кіроўцы — 0,35 праміле.

Машыны абодвух удзельнікаў ДТЗ забралі на штрафстаянку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота ДАІ з месца здарэння Двайное “п’янае” ДТЗ адбылося сёння раніцай на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Фрунзенскага раёна,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика